Logo Polskiego Radia
Print

На Дзень Волі ў Варшаве адбудзецца шэсьце

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 12.03.2015 10:33
22 сакавіка ў Варшаве пройдзе сьвяточнае шэсьце прысьвечанае 97-ай гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пачатак шэсьця - каля помніка Тадэвушу Касьцюшку (Plac Żelaznej Bramy) а 14 гадзіне. Потым шэсьце скіруецца вуліцамі Маршалкоўскай, Сьвентакшыскай, Новым Сьвятам і Кракаўскім прадмесьцем да помніка Адаму Міцкевічу, дзе й адбудзецца мітынг.

Арганізатары просяць удзельнікаў прыносіць беларускія нацыянальныя сымбалі й запрашаць на сьвяткаваньне Дня Волі знаёмых.

Нагадаем, што згодна з пададзенай заяўкай, 25 сакавіка ў Менску пройдуць шэсьце й мітынг. Збор дзельнікаў заплянаваны каля кінатэтатра “Кастрычнік” з 17 да 18 гадзінаў, пасьля адбудзецца шэсьце па вуліцы Сурганава ў парк Дружбы народаў, дзе абудзецца мітынг. Акцыя пройдзе пад агульным лёзунгам “Разам за мір і незалежнасьць”.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт