Logo Polskiego Radia
Print

9 асоб затрыманыя з выбарчую карупцыю ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 24.03.2015 11:51
Справа датычыць апошніх мясовых выбараў.

Затрыманыя – гэта мужчыны ва ўзросьце ад 23 да 54 гадоў. Усе яны жыхары падкарпацкага ваяводзтва. Пракуратура абвінавачвае ў выбарчай карупцыі, зьвязанай з апошнімі выбарамі ў мясцовае самакіраваньне.

Паводле Цэнтральнага антыкарупцыйнага ўпраўленьня Польшчы (CBA), узамен за галасаваньне на аднаго з кандытадаў, асобы, якія маюць права голасу, прымалі матэрыяльныя карысьці, пераважна алькаголь. Там удакладняюць, што выяўляюцца новыя акалічнасьці справы, таму нельга выключыць чарговыя затрыманьні.

Згодна з польскім заканадаўствам, калі ўдзельнікі карупцыйнай справы самі зьявяцца з павіннай, то могуць разьлічваць на больш мяккае пакараньне.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт