Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ўшаноўваюць ахвяр смаленскай катастрофы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 10.04.2015 09:43
Урачыстасьці прысьвечаныя смаленскай катастрофе адбываюцца ў Расеі на месцы трагедыі, а таксама ў Польшчы.
fot. PAP/Grzegorz Jakubowskifot. PAP/Grzegorz Jakubowski

10 красавіка 2010 года самалёт Ту-154М з польскай дэлегацыяй, якая накіроўвалася на ўрачыстасьці з нагоды гадавіны катынскага злачынства, разьбіўся пад Смаленскам. Загінула 96 асобаў, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі, яго жонка Марыя й шмат высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і вайскоўцаў.

У Варшаве мерапрыемствы пачаліся сёньня а 8.25 хвілінай цішыні й малітвай каля помніка Ахвярам авіякатастрофы пад Смаленскам на Вайсковых мігілках Pawązki. Там быў прачытаны сьпіс ахвяр й быў зроблены ганаровы залп. У гадзіну катастрофы – а 8.41 – былі ўскладзеныя кветкі ля помніка ў гонар ахвяр.

У жалобных мерапрыемствах ўдзельнічаюць сем’і ахвяр катастрофы, а таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады й самакіраваньня. Прысутныя прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі, прэм’ер-міністр Эва Копач, міністры, дэпутаты, мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц.

Загінулых дэпутатаў ушанавалі сёньня і ў Сэйме польскія парлямэнтары. У сэймавай капліцы адбылася сьвятая імша.

Дачка Леха й Марыі Качыньскіх Марта ўсклала раніцай кветкі ў склепе ў Вавэльскім замку ў Кракаве, дзе пахаваныя яе бацькі.

На месца трагедыі ў Смаленск сёньня адправілася польская дэлегацыя на чале ў кіраўніком канцэлярыі прэм’ера Яцэкам Ціхоцкім і міністр культуры Малгажатай Аміляноўскай. Яны возьмуць удзел у мерапрыемствах на тэрыторыі лётнічша ў Смаленску й на Польскіх ваенных могілках у Катыні.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт