Logo Polskiego Radia
Print

За перавышэньне хуткасьці можна страціць правы кіроўцы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 20.04.2015 14:08
Рашэньне пра канфіскацыю вадзіцельскіх правоў будзе прымаць на месцы паліцыянтаў.

Ад 17 траўня кіроўцы, якія перакрочаць дазволеную хуткасьць у населеных пунктах на 50 км/г, могуць на 3 месяцы страціць правы. Новыя правілы, якія ўвойдуць у гэты дзень у жыцьцё, узманяюць таксама адказнасьць за язду ў нецьвярозым стане.

Дыскусія пра правапарушальніказ на дарогах аднавілася на пачатку мінулага года, пасьля трагічнага здарэньня ў Камені Паморскім. П’яны вадзіцель зьбіў 6 чалавек, сярод якіх было 9-гадовае дзіця. Усе загінулі. Пасьля гэтага міністэрствы юстыцыі, інфраструктуры і ўнутраных справаў пачалі працаваць над папраўкамі ў закон.
Рашэньне пра канфіскацыю вадзіцельскіх правоў будзе прымаць на месцы паліцыянтаў.

Калі такая асоба будзе спыненая другі раз, то тэрмін канфіскацыі правоў будзе працягнуты на 6 месяцаў. А ў выпадку паўтарэньня ў кіроўцы могуць адняць правы.
Таксама на 3 месяцы правы могуць згубіць вадзіцелі, якія перавозяць вялікую колькасьць людзей.

Больш жорсткім робіцца пакараньне за язду ў п’яным выглядзе. Такім кіроўцам паліцыя зможа ўсталёўваць блякады ў аўтамабілях.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт