Logo Polskiego Radia
Print

11 гадоў таму Польшча ўступіла ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 02.05.2015 12:45
Прэзыдэнт Б. Камароўскі перакананы, што Польшча здолела мудра выкарыстаць сяброўства у Эўрапейскім Зьвязе.
Flagi Polski i UE, aut. MateuszEs, Wikimedia Commons

11 гадоў таму Польшча далучылася да Эўрапейскага зьвязу. Цяпер яна знаходзіцца ў коле эўрапейскіх дзяржаў, якія хутчэй за ўсіх разьвіваюцца. За ўсе 11 гадоў сяброўства ў Эўразьвязе польская эканоміка не зарэгістравала рэцэсіі.

Паводле ўзроўню росту ВУП Польшча апярэджвае сярэднія паказьнікі ЭЗ - у 2014 годзе яе эканамічны рост склаў 3,3% ВУП, а сярэдні па ЭЗ - 1,3%. Павялічыўся таксама экспарт - 5,2% сёлета ў параўнаньні з 2013 годам.

Палепшылася сытуацыя на рынку працы. Напрыканцы 2014 году ўзровень беспрацоўя склаў 11,5%, што на 1,9% менш, чым летась.

Адкрытыя эўрапейскія межы паўплывалі, аднак, на тое, што з Польшчы з 2004 году зьехалі 1,3 мільёна палякаў. У апошні час, як адзначаюць экспэрты, назіраецца хваля вяртаньняў у Польшчу, хоць выязная таксама не сунялася.

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі на Эўрапейскім пікніку, прысьвечаным 11-годзьдзю ўступленьня Польшчы ў Эўразьвяз, адзначыў, што Польшча «здолела мудра выкарыстаць сяброўства ў ЭЗ».

Нагадаем, Польшча ўступіла ў Эўрапейскі Зьвяз 1 траўня 2004 году.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт