Logo Polskiego Radia
Print

На мадэрнізацыі арміі прамысловасьць заробіць мільярды

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.05.2015 15:23
Прэзыдэнт Камароўскі й прэм’ер Эва Копач наведалі фабрыку зброі “Łucznik”.

foto:
foto: wikipedia

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі й прэм’ер-міністар Эва Копач наведалі фабрыку зброі “Łucznik”, якая знаходзіцца ў горадзе Радам у 100 км ад Варшавы.
Выступаючы перад рабочымі фабрыкі прэзыдэнт Камароўскі выказаў перакананьне, што ваенна-прамысловы комплекс краіны ў фінансавым пляне скарыстаецца мадэрнізацыяй Войска Польскага.
У сваю чаргу прэм’ер-міністар Эва Копач падкрэсьліла, што Польская група абароннай прамысловасьці, штаб-кватэра якой знаходзіцца менавіта ў Радаме, заробіць на кантрактах з арміяй мільярды злотых.
На працягу бліжэйшых дзевяці гадоў Польшча плянуе выдаткаваць на мадэрнізацыю арміі 130 мільярдаў злотых (гэта 32 мільярды эўра).
Гісторыя фабрыкі зброі “Łucznik” сягае 1922 года. На прадпрыемстве выпускаецца стралковая зброя: пісталеты, аўтаматы й карабіны. Некалі фабрыка вырабляла таксама грамадзянскую прадукцыю.

вс

tags: зброя
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт