Logo Polskiego Radia
Print

Ваенныя караблі ля ўзьбярэжжа Польшчы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 06.06.2015 13:04
49 караблёў з 15 дзяржаваў прымаюць удзел у арганізаваных NATO манэўрах "Baltops".

Найбуйнейшую колькасьць караблёў прадставіць Польскі ваенна-марскі флёт, які зьяўляецца гаспадаром партавой фазы вучэньняў.

У манэўрах удзельнічаюць 5 тысяч жаўнераў з 17 дзяржаў.

Сярод польскіх адзінак: падводная лодка "Kondor", эсьмінец "Mewa", тральшчыкі "Resko", "Bukowo", "Dąbie", "Mamry" і "Wigry", агулам 9 караблёў.

Першая фаза – партовая – з 4 да 8 чэрвеня адбываецца ў Гдыні. Марскія манэўры пройдуць з 8 па 19 чэрвеня на Балтыцы й заключная фаза 20-21 чэрвеня пройдзе ў Нямеччыне.

Сёньня й заўтра караблі могуць паглядзець усе жадаючыя, яны прышвартаваныя ў так званым Басэйне Прэзыдэнта ў Гдыні.

Марскія вучэньні "Baltops" праводзяцца з 1972 года на Балтыйскім моры. З 1993 года ў манэўрах сталі прымаць удзел новыя чальцы Паўночнаатлянтычнага альянсу, у тым ліку, Польшча.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт