ПіС лідыруе зь вялікім адрывам ад ГП – апытаньне
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
12.06.2015 07:11
Паводле найноўшага апытаньня, у Сэйм увашло б пяць партый.
Photo: PAP/Leszek Szymański
Калі б парлямэнцкія выбары ў Польшчы адбываліся ў нядзелю, то іх пераможцай была б партыя Права й Справядлівасьць. Так вынікае з дасьледаваньня грамадзкай думкі Millward Brown для тэлеканала TVN. У Сэйм трапіла б пяць партый.
Кансэрватары пад кіраўніцтвам Яраслава Качыньскага маглі б разьлічваць на 30% палякаў. За палітычную сілу Паўла Кукіза гатовыя прагаласаваць 24%. Трэцяя ў апытаньні – кіроўная Грамадзянская Плятформа, за якую абяцалі прагаласаваць 19% палякаў.
У Сэйм прайшлі б таксама NowoczesnaPL (7 %.) і Саюз левых дэмакратаў (5%). Паводле Millward Brown, выбарчая яўка склала б 49%.
Калі б парлямэнцкія выбары ў Польшчы адбываліся ў нядзелю, то іх пераможцай была б партыя Права й Справядлівасьць. Так вынікае з дасьледаваньня грамадзкай думкі Millward Brown для тэлеканала TVN. У Сэйм трапіла б пяць партый.
Кансэрватары пад кіраўніцтвам Яраслава Качыньскага маглі б разьлічваць на 30% палякаў. За палітычную сілу Паўла Кукіза гатовыя прагаласаваць 24%. Трэцяя ў апытаньні – кіроўная Грамадзянская Плятформа, за якую абяцалі прагаласаваць 19% палякаў.
У Сэйм прайшлі б таксама NowoczesnaPL (7%.) і Саюз левых дэмакратаў (5%). Паводле Millward Brown, выбарчая яўка склала б 49%.
дг
tags: