Logo Polskiego Radia
Print

Пад Грунвальдам пачынаюцца маштабныя раскопкі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.08.2015 12:30
Навукоўцы хочуць знайсьці месца, дзе знаходзіўся лягер крыжакоў.

Больш за 60 гісторыкаў будуць шукаць сьляды вялікай бітвы паміж войскамі Польшчы, ВКЛ і Тэўтонскага ордэну. На грунвальдзкім полі пачынаюцца міжнародныя археалягічныя дасьледаваньні. У гэтым годзе навукоўцы будуць шукаць дакладнае месцазнаходжаньне лягеру крыжакоў. У раскопках прымуць удзел археолягі з Польшчы, Даніі, Нарвэгіі і Вялікабрытаніі.

Поле Грунвальдзкай бітвы 1410 году было дасьледавана ў 80-я гады мінулага стагодзьдзя. Аднак тады навукоўцы ня мелі прыбораў, якія б дазволілі сабраць дакладную інфармацыю пра ход баталіі. У гэтым годзе археолягі ўпершыню будуць выкарыстоўваць мэталадэтэктары і геарадар. У мінулым годзе, дзякуючы новым інструмэнтам, археолягам удалося знайсьці некалькі цікавых артэфактаў. Сярод іх баявы тапор, фрагмэнты латаў і падковы. Археалягічныя раскопкі пад Грунвальдам працягнуцца да 23 жніўня.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт