Logo Polskiego Radia
Print

Едзеш на аўтобусе - зашпілі рэмень бясьпекі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.08.2015 16:48
За парушэньне згаданага правіла пагражае штраф у памеры 100 злотых (каля 25 эўра).
www.flickr.com

Інспэкцыя дарожнага транспарту Польшчы заклікае пасажыраў прышпільваць рэмені бясьпекі ў аўтобусах. Пры гэтым нагадвае, што за парушэньне згаданага правіла пагражае штраф у памеры 100 злотых (каля 25 эўра), паколькі ў Польшчы існуе абавязак зашпільваць рэмені на міжгорадзе й прыгарадзе. Штраф заплаціць не кіроўца аўтобусу, а пасажыр, які не прышпіліўся.
Як вынікае з дадзеных Інспэкцыі дарожнага транспарту, у Польшчы 96% кіроўцаў аўтамабіляў ды 76% пасажыраў зашпільваюць рэмені бясьпекі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт