Logo Polskiego Radia
Print

Памёр адзін з кіраўнікоў ПНР

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.11.2015 17:26
У Польшчы памёр генэрал рода зброі (генэрал-палкоўнік), дзеяч часоў ПНР, былы кіраўнік МУС Чэслаў Кішчак.
Photo: PAP/Tadeusz ZagoździńskPhoto: PAP/Tadeusz Zagoździńsk

У Польшчы памёр генэрал рода зброі (генэрал-палкоўнік), дзеяч часоў ПНР, былы міністар унутраных справаў Чэслаў Кішчак. Яму было 90 гадоў.
У 1979-1981 гадах Кішчак кіраваў ваеннай разьведкай і контрразьведкай, быў членам Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Цесна супрацоўнічаў зь генэралам Войцехам Ярузэльскім, прымаў удзел ва ўвядзеньні ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе. З 1981 па 1990 г.г. быў міністрам унутраных справаў. Пасьля грамадзка-палітычных пераменаў генэрал Чэслаў Кішчак быў абвінавачаны ў сьмерці дзевяці гарнякоў падчас падаўленьня забастоўкі ў сьнежні 1981 года. Адбылося некалькі працэсаў, але Кішчак ніколі ня трапіў у турму: суд яго прызнаваў альбо невінаватым, альбо прысуды адмяняліся судом вышэйшай інстанцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт