Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда распачаў першае паседжаньне Сэйму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.11.2015 13:43
Ён выказаў спадзяваньне, што новы парлямэнт правядзе адпаведныя зьмены ў Польшчы.

Сёньня адбылося першае паседжаньне Сэйму. На самым пачатку на ім выступіў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Ён выказаў спадзяваньне, што новы парлямэнт правядзе адпаведныя зьмены ў Польшчы. Кіраўнік краіны падкрэсьліў, што падчас галасаваньня палякі выбралі зьмены ў многіх сфэрах. Прэзыдэнт падзякаваў палякам за выбар новага парлямэнту. Падкрэсьліў, што зьмены на палітычнай сцэне – гэта доказ таго, што ў Польшчы пануе дэмакратыя.

Пасьля выступу прэзыдэнта новыя дэпутаты склалі прысягу, а прэм’ер-міністар Эва Копач падаcьць у адстаўку свой урад. Падчас першага паседжаньня выбраныя маршалак Сэйму, яго намесьнікі, дэпутаты-сакратары й чальцы Дзяржтрыбуналу.

А 17 гадзіне распачнецца паседжаньне Сэнату, якое адкрые прэзыдэнт Анджэй Дуда.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт