Logo Polskiego Radia
Print

Толькі сілай трэба адказваць на тэракты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.11.2015 11:00
Заклікаюць новаабраныя польскія дэпутаты.

Нельга стварыць цывілізацыю без жаданьня бараніць яе. Пра гэта паведаміў Польскаму радыё дэпутат парлямэнцкай фракцыі Кукіз’15 Корнэль Маравецкі.

На думку дэпутата, іслам нясе пагрозу для эўрапейскай цывілізацыі. Інструмэнты нэўтралізацыі дадзенай пагрозы палітык бачыць у вяртаньні да каранёў эўрапейскай цывілізацыі – да хрысьціянства. Паводле ягоных словаў, адсюль у сёньняшняй Эўропе такія каштоўнасьці, як свабода, годнасьць, салідарнасьць.

Апроч таго, дэпутат зазначыў, што адказваць на тэракты ў Парыжы трэба сілай. Трэба пачаць сапраўднае змаганьне. Нельга дазволіць нас забіваць, падкрэсьліў Корнэль Маравецкі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт