Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы паказалі першы фільм пра Францішка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.11.2015 08:00
  • фільм пра Францішка.mp3
На экраны польскіх кінатэатраў увайшоў першы ў сьвеце мастацкі фільм «Францішак. Айцец Хорхэ».

У пятніцу на экраны польскіх кінатэатраў увайшоў першы ў сьвеце мастацкі фільм пра Папу рымскага Францішка «Францішак. Айцец Хорхэ». Фільм расказвае пра дзяцінства, маладосьць, адкрыцьцё пакліканьня, дапамогу бедным і барацьбу з рэжымам у Аргентыне кардынала Хорхэ Бэрголіё.

Рэжысэр Бада Дакампа Фэйха кажа, што гледачы змогуць паглядзець усё, чаго ня ведаюць пра Папу.

Б. Д. Фэйха: Фільм расказвае пра кардынала Бэрголіё. Мы бачым, што Папа не адрозьніваецца ад кардынала. Мы знаёмімся зь сям’ёй Хорхэ Бэрголіё, яго каранямі. Бачым яго працу ў ролі арцыбіскупа. Будучы арцыбіскупам ён меў агромную ўладу, але ніколі не выкарыстоўваў яе празьмерна. Быў бедны, без аўтамабіля, аховы й тэлефона. І такі застаўся. Ён хадзіў у бедныя раёны, сустракаўся з тымі людзьмі, еў зь імі, удзельнічаў у іх жыцьці, паколькі жыў і жыў сьціпла.

Гэта фільм сумеснай аргентынска-гішпанскай вытворчасьці з Дарыё Грандынэці ў галоўнай ролі. Сцэнарыстам і рэжысэрам зьяўляецца Бада Дакампа Фэйха. Фільм натхнёны кнігай журналісткі Элізабэт Пікэ «Жыцьцё й рэвалюцыя Францішка».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт