Logo Polskiego Radia
Print

Рэкордная кантрабанда цыгарэт зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.12.2015 15:27
У Тэрэспалі раскрылі кантрабанду цыгарэт амаль на 1 млн 300 тыс. злотых.
włodi/flickr.com

Мытнікі й памежнікі на чыгуначным памежным пераходзе ў Тэрэспалі раскрылі кантрабанду цыгарэт на суму амаль 1 млн 300 тыс. злотых (больш за 300 тыс. эўра). Кантрабандныя цыгарэты былі знойдзены падчас дагляду таварнага цягніка, які сьледаваў зь Беларусі ў Польшчу. На дне вагону з драўлянымі шчэпкамі мытнікі заўважылі дзіўную канструкцыю, якая нагадвала скрыню. Хутка аказалася, што там была схаваная кантрабанда.

Пад шчэпкамі, якія былі ў афіцыйных паперах, у Польшчу павінна было трапіць 106,5 тысяч пачак цыгарэт бяз польскіх акцызных знакаў.
Трывае высьвятленьне адказнай за кантрабанду асобы. Справу дасьледуе Мытная палата ў горадзе Бяла Падляска.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт