Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адчыняць Музэй "Выклятых жаўнераў" і палітвязьняў ПНР

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.02.2016 13:54
Напярэдадні Дня памяці Выклятых жаўнераў пагадненьне аб стварэньні музэя было падпісанае ў сумнавядомым сьледчым ізалятары.
PAP/Jakub Kamiński

У Варшаве адчыняць музэй жаўнераў антыкамуністычнага пасьляваеннага падпольля й палітвязьняў ПНР. Напярэдадні Нацыянальнага дня памяці выклятых жаўнераў, які ў Польшчы адзначаць у аўторак, пагадненьне аб стварэньні музэя было падпісанае ў сьледчым ізалятары ў сталічным раёне Макотаў.

- Мы сабраліся тут для таго, каб пачаць важную справу, якая будзе служыць умацаваньню нашай памяці, ушанаваньню тых, хто змагаўся за айчыну й фармірапваньню сьвядомасьці палякаў – сказаў старшыня кіроўнай польскай партыі “Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі. Разам зь міністрам юстыцыі Зьбігневам Зёбрам і дачкой легендарнага ротмістра Пілецкага Зоф’яй Пілецкай ён прыняў удзел у падпісаньні дакумэнта аб стварэньні новага музэя.

Зьбігнеў
Зьбігнеў Зёбра й Яраслаў Качыньскі

Паводле плянаў Мінюсту, Музэй павінен пачаць працу не пазьней чым праз 4 гады.

1 сакавіка 1951 году ў турме ў варшаўскім раёне Макотаў, пасья паказальнага працэсу, былі расстраляныя сем чальцоў кіраўніцтва падпольнай антыкамуністычнай арганізацыі “Свабода й Незалежнасьць” (“Wolność i Niezawisłość).

У 2011 годзе Сэйм Польшчы ўстанавіў 1 сакавіка Нацыянальным днём памяці выклятых жаўнераў.

pap/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт