Logo Polskiego Radia
Print

Пачынаецца «санітарная вырубка» ў Белавескай пушчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.05.2016 13:07
Паводле Міністэрства навакольнага асяродзьдзя, «у пушчы пануе несустраканы ўзровень пагрозы».
Белавеская пушча. Ілюстрацыйны здымакБелавеская пушча. Ілюстрацыйны здымакNemo5576/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

Дырэкцыя Дзяржаўных лясоў зацьвердзіла «санітарную вырубку» ў лясьніцтве Белавежа на тэрыторыі Белавескай пушчы – паінфармавала прэс-служба прадпрыемства. Там падкрэсьлілі, што «ў пушчы цяпер пануе беспрэцэдэнтная сытуацыя й несустраканы ўзровень пагрозы».

Вырубка будзе тычыцца галоўных чынам дрэваў, якія пагражаюць бясьпецы людзей, а таксама ствараюць празьмерную пажарную небясьпеку.

«У выніку шматгадовай эпідэміі караедаў, якую ніхто своечасова не спыніў, на тэрыторыі пушчы знаходзяцца сотні тысяч мёртвых дрэваў. Паводле навукоўцаў, гэтыя дрэвы будуць пераварочвацца й ламацца цягам бліжэйшых 5-10 гадоў, ствараючы вялікую пагрозу для наведвальнікаў пушчы», – паінфармавала прэс-сакратар Дзяржаўных лясоў Анна Маліноўска.

Паводле яе, лесьнікі павінны альбо зачыніць небясьпечную тэрыторыю для наведвальнікаў, альбо выдаліць дрэвы, якія ўяўляюць сабой найбольшую пагрозу.

З такім рашэньнем і заявамі выступаюць экалягічныя арганізацыі й частка навукоўцаў. Яны пераконваюць, што Белавеская пушча сама справіцца з вымерлымі дрэвамі, а чалавек не павінен умешвацца ў яе жыцьцё.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт