Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя прадухіліла сур’ёзны інцыдэнт у Варшаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.05.2016 16:48
За спробу зьнішчыць паліцэйскія машыны былі затрыманыя тры асобы.
Прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Міхал Дзяканьскі й прэс-сакратар Варшаўскай камэндатуры паліцыі Марыюш Мрозэк.Прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Міхал Дзяканьскі й прэс-сакратар Варшаўскай камэндатуры паліцыі Марыюш Мрозэк.Photo: PAP/Jakub Kamiński

Паліцыя прадухіліла спробу зьнішчэньня паліцэйскіх аўтамабіляў, якія стаялі на паркоўцы перад участкам у варшаўскім раёне Влохы (поль. Włochy). Пра гэта падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі паведамілі прадстаўнікі сталічнай пракуратуры й паліцыі.

„Па справе былі затрыманыя тры асобы ва ўзросьце ад 17 да 35 гадоў”, - заявіў прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Міхал Дзяканьскі (поль. Michał Dziekański).

Паводле яго, у затрыманых асобаў былі знойдзеныя забароненыя рэчывы й выбуховыя прыстасаваньні. Затрыманыя спрабавалі падкласьці выбухоўку пад дзьве паліцэйскія машыны. Злачынцы былі затрыманыя па гарачых сьлядах. Ім былі прад'яўленыя абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні злачынства паводле артыкулаў: 163, 164 і 171 Крымінальнага кодэксу.

Усе яны часова затрыманыя на тры месяцы. Мужчыны не прызнаюць сваю віну.

Паводле дадзеных паліцыі, затрыманыя асобы зьвязаныя з анархісцкім рухам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт