Logo Polskiego Radia
Print

Расея рыхтавала антынатаўскія пратэсты ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.06.2016 14:04
Паводле польскіх спэцслужб, фінансаваныя Расеяй рухі плянавалі пратэсты падчас саміту NATO ў Варшаве.
Стары горад у Варшаве Стары горад у Варшаве photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Gazeta Wyborcza: Нядаўняя акцыя супраць польскай прарасейскай партыі «Зьмена» й затрыманьне яе лідара Матэвуша Піскорскага былі вынікам распрацоўкі эўрапейскіх антынатаўскіх рухаў. Паводле Агенцтва ўнутранай бясьпекі, фінансаваныя Расеяй рухі плянавалі пратэсты падчас саміту NATO ў Варшаве.

Акрамя затрыманага Матэвуша Піскорскага, былі дапытаныя іншыя чальцы партыі «Зьмена». Усім задавалі пытаньне пра кантакты зь дзеячамі падобных арганізацый у Эўропе. Гэта былі, між іншым, Партыя аб’яднанай Румыніі, Народная партыя з Славакіі й Вугорскі рэвалюцыйны рух. Усе яны – праціўнікі прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у гэтай частцы Эўропы. Сярод іх ёсьць асобы зь вельмі лібэральнымі поглядамі, як і надзвычай радыкальнымі. Аб’ядноўвае іх ідэя супрацы з пуцінскай Расеяй. Іх чальцы вялі перамовы з польскай «Зьменай» аб прыезьдзе ў Варшаву, каб пратэставаць падчас ліпеньскага саміту NATO.

Паводле газэты, Агенцтва ўнутранай бясьпекі мае доказы, што «Зьмена» й яе партнэрскія арганізацыі з Эўропы фінансуюцца расейскімі спэцслужбамі. Асобы й арганізацыя, пра якія дапытвалі польскія спэцслужбы, паводле нямецкіх і чэскіх спэцслужбаў, аплачваліся Расеяй.

Мэтай акцый польскіх і замежных спэцслужбаў было зьнішчэньне міжнароднага антынатаўскага руху. Паводле службаў, Расея стварыла сетку такіх арганізацый у некалькіх краінах ЭЗ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт