Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк паказаў банкноту наміналам 500 злотых

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 06.06.2016 13:58
Новая банкнота трапіць у зварот у лютым наступнага года.
flickr.com/PAP/Jacek Turczyk

Узімку ў грашовы зварот у Польшчы трапіць купюра наміналам 500 злотых. Сёньня новы намінал з выявай караля Яна ІІІ Сабескага публічна прадставіў Нацыянальны банк Польшчы.

Старшыня Нацбанку Марэк Бэлька падкрэсьліў, што банкнота высокага наміналу патрэбная найперш самому цэнтральнаму банку ў сувязі з высокімі коштамі трыманьня стратэгічнага запасу Нацбанку. Ён зьвярнуў увагу на тое, што наміналы польскай валюты не зьмяняліся ўжо шмат гадоў, нягледзячы на вялікае запатрабаваньне.

Новая банкнота трапіць у зварот у лютым наступнага года. На адным з бакоў зьмешчана выява Яна ІІІ Сабескага, а другі бок упрыгожаны выявай арла з часоў панаваньня караля й выявай Віляноўскага палацу. Аўтарам праекту зьяўляецца Анджэй Хайдрых, які апрацаваў банкноты, што знаходзяцца ў грашовым звароце ў дадзены момант.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт