Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь у разы павялічыла імпарт польскіх яблыкаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.06.2016 17:51
У 2016 годзе беларускія фірмы могуць закупіць ажно 700 тыс. тонаў гэтай садавіны.
flickr.com/Carriagehouse2011

Беларусь у разы павялічыла імпарт польскіх яблыкаў. У 2016 годзе беларускія фірмы могуць закупіць ажно 700 тыс. тонаў гэтай садавіны, інфармуе польскі Інстытут эканомікі сельскай і харчовай гаспадаркі (Instytut Ekonomiki Rolnictwa i Gospodarki Żywnościowej).

У размове з Польскім радыё прадстаўніца інстытуту Бажэна Насэцка (Bożena Nosecka) прама сказала, што Беларусь павялічыла імпарт польскіх яблыкаў з мэтай іх далейшага экспарту ў Расею.

Акрамя Беларусі, Польшча павялічыла пастаўкі яблыкаў у Сэрбію й Эгіпет. Пры гэтым большасьць польскіх яблыкаў (90%) пастаўляецца на рынкі Эўразьвязу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт