Logo Polskiego Radia
Print

У Познані сьвяткуюць 60 гадавіну пачатку пратэсту рабочых

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2016 10:02
Страйк працоўных пераўтварыўся ў 100-тысячную дэманстрацыю.
Выстава "Польшча-Вугоршчына Чэрвень 1956"Выстава "Польшча-Вугоршчына Чэрвень 1956"PAP/Jakub Kaczmarczyk

У Познані сьвяткуюць 60 гадавіну пачатку пратэсту рабочых
Урачыстасьці распачаліся а 6 раніцы. Прадстаўнікі ўлад, прафсаюзаў, арганізацыі вэтэранаў і гарцэраў усклалі кветкі пад памятнай шыльдай на браме Чыгуначнага заводу. Менавіта там 60 гадоў таму распачаўся страйк працоўных, які пасьля пераўтварыўся ў 100-тысячную дэманстрацыю.
Лідар прафсаюзу «Салідарнасьць» Чыгуначнага заводу Анджэй Ясіньскі казаў, што 60 гадоў таму познаньцы сталі ў абарону асноўных каштоўнасьцяў. «Працаўнікі познаньскіх заводаў і жыхары гораду, стаміўшыся ад прыніжэньняў, паднялі голавы і ў вулічным пратэсьце распачалі змаганьне за свабоду, годную працу й павагу да законаў».
Цягам дня адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, якія ўшануюць ахвяр чэрвеня 1956 году. Пасьля поўдня распачнуцца мерапрыемствы з удзелам прэзыдэнтаў Польшчы й Вугоршчыны. Кульмінацыяй стане памятнае мерапрыемства на пляцы Міцкевіча. Там у чэрвені 1956 году сабраліся дзясяткі тысяч познаньцаў.

Урачыстасьці распачаліся а 6 раніцы. Прадстаўнікі ўлад, прафсаюзаў, арганізацыі вэтэранаў і гарцэраў усклалі кветкі пад памятнай шыльдай на браме Чыгуначнага заводу. Менавіта там 60 гадоў таму распачаўся страйк працоўных, які пасьля пераўтварыўся ў 100-тысячную дэманстрацыю.

Лідар прафсаюзу «Салідарнасьць» Чыгуначнага заводу Анджэй Ясіньскі казаў, што 60 гадоў таму познаньцы сталі ў абарону асноўных каштоўнасьцяў. «Працаўнікі познаньскіх заводаў і жыхары гораду, стаміўшыся ад прыніжэньняў, паднялі голавы і ў вулічным пратэсьце распачалі змаганьне за свабоду, годную працу й павагу да законаў».

Цягам дня адбываецца шэраг мерапрыемстваў, якія ўшаноўваюць ахвяр чэрвеня 1956 году. Пасьля поўдня прайшлі мерапрыемствы з удзелам прэзыдэнтаў Польшчы й Вугоршчыны. Кульмінацыяй стане памятнае мерапрыемства на пляцы Міцкевіча. Там у чэрвені 1956 году сабраліся дзясяткі тысяч познаньцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт