Logo Polskiego Radia
Print

На дзядзінцы Сэйма адчынілася выстава “1956: Польшча-Вугоршчына"

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.06.2016 11:34
На ёй прадстаўленыя падзеі й постаці зьвязаныя з пратэстамі рабочых у Познані й падзеямі вугорскай рэвалюцыі.
PAP/Jakub Kamiński

На дзядзінцы Сэйма Польшчы адчынілася пленэрная выстава “1956: Польшчу-Вугоршчына. Гісторыя й памяць”. На ёй прадстаўленыя падзеі й постаці зьвязаныя з пратэстамі рабочых у Познані ў 1956 годзе й падзеямі вугорскай рэвалюцыі. Экспазыцыя працуе да 7 ліпеня.
На выставе распавялаецца, між іншым, пра дэманстрацыю Гамулкі на Параднай плошчы, а таксама пра “шлюб польскага народа” на Яснай Гары. Сярод герояў выставы легенды антыкамуністычнай апазыцыі – Ромэк Стшалкоўскі й Лехаслаў Гузьдзік, а таксама першы амбасадар Вугоршчыны Акас Энгельмаер, які пасьля вугорскага паўстаньня эміграваў у Польшчу, дзе пазьней далучыўся да апазыцыі.
Мэта выставы, як кажуць яе арганізатары, “наблізіць здарэньні 1956 года ў Польшчы й Вугоршчыне, а таксама паказаць унівэрсальнае імкненьне да свабоды людзей, якія жывуць у камуністычнай сыстэме”.
- Выстава, якую мы сёньня адчыняем, паказвае незвычыйныя падзеі й незвычайных людзей. Гэта даніна павагі для герояў паўстаньня, тых падзей. Адначасова гэта пасланьне для сучасных, і для будучых, добрай польска-вугорскай супрацы і ўсіх людзей Эўропы – сказаў у аўторак на адкрыцьці выставы маршалэк Сэйма Марэк Кухціньскі.


На дзядзінцы Сэйма Польшчы адчынілася пленэрная выстава “1956: Польшча-Вугоршчына. Гісторыя й памяць”. На ёй прадстаўленыя падзеі й постаці зьвязаныя з пратэстамі рабочых у Познані ў 1956 годзе й падзеямі вугорскай рэвалюцыі.

На выставе распавялаецца, між іншым, пра дэманстрацыю Гамулкі на Параднай плошчы, а таксама пра “шлюб польскага народа” на Яснай Гары. Сярод герояў выставы легенды антыкамуністычнай апазыцыі – Ромэк Стшалкоўскі й Лехаслаў Гузьдзік, а таксама першы амбасадар Вугоршчыны Акас Энгельмаер, які пасьля вугорскага паўстаньня эміграваў у Польшчу, дзе пазьней далучыўся да апазыцыі.

Мэта выставы, як кажуць яе арганізатары, “наблізіць здарэньні 1956 года ў Польшчы й Вугоршчыне, а таксама паказаць унівэрсальнае імкненьне да свабоды людзей, якія жывуць у камуністычнай сыстэме”.

- Выстава, якую мы сёньня адчыняем, паказвае незвычыйныя падзеі й незвычайных людзей. Гэта даніна павагі для герояў паўстаньня, тых падзей. Адначасова гэта пасланьне для сучасных, і для будучых, добрай польска-вугорскай супрацы і ўсіх людзей Эўропы – сказаў у аўторак на адкрыцьці выставы маршалэк Сэйма Марэк Кухціньскі.

Экспазыцыя працуе да 7 ліпеня.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт