Logo Polskiego Radia
Print

Пачынаецца 12 Музычны фэстываль "У краіне Шапэна"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.06.2016 11:55
Цэлае лета будуць праходзіць арганныя канцэрты, камэральныя, джазавыя й сымфанічныя выступы музыкаў.
pixabay.com

Да верасьня вядомыя й маладыя музыкі будуць праводзіць канцэрты ў касьцёлах, палацах і канцэртных залях, якія знаходзяцца ў ваколіцах Кампіноскай пушчы, між іншым, у Брохаве, Жэлязовай Волі, Стшыжэве, Саньніках, Лясках і ў Ізабэліне.

Аднак шапэнаўскую музыку можна будзе пачуць і ў іншых месцах. У Старым горадзе польскай сталіцы музыка Шапэна загучыць ужо сёмы раз. У суботу, 2 ліпеня, распачынаецца музычная падзея «Шапэн на Кракаўскім прадмесьці». На пленэрныя канцэрты, натхненьнем для якіх стала творчасьць Шапэна, Варшава запрашае ў ліпеньскія й жнівеньскія суботы. Канцэрты будуць адбывацца каля калёны Зыгмунта і ў сквэры Гувэра ў 16.00-19.00.

Арганізатары канцэртаў на Кракаўскім прадмесьці ставяць за мэту папулярызацыю творчасьці аднаго з самых выбітных польскіх кампазытараў як у клясычным, так і ў сучасным неканвэнцыйным выданьні.

ав



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт