Logo Polskiego Radia
Print

Польскае МЗС асудзіла тэракт у Стамбуле

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.06.2016 16:03
Колькасьць загінулых у выніку тэракту ў аэрапорце Стамбула складае больш за 40 чалавек.
Міністэрства замежных спраў ПольшчыМіністэрства замежных спраў Польшчыmsz.gov.pl/Michał Jasiulewicz

Міністэрства замежных спраў Польшчы асудзіла тэракт у аэрапорце Стамбула, які адбыўся 28 чэрвеня, і выказвае сваю нязгоду з любымі праявамі тэрарызму. Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве ведамства, апублікаванай 29 чэрвеня.
«Польшча рашуча пратэстуе супраць любых праяў тэрарызму. Тэракты, накіраваныя супраць нявінных людзей, якія не могуць быць растлумачаны ніякай ідэалёгіяй ці палітычнымі мэтамі", - падкрэсьліў кіраўнік прэс-службы МЗС Польшчы Рафал Собчак.
Ён таксама паведаміў, што ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Турцыі кіраўнік польскай дыпляматыі Вітальд Вашчыкоўскі накіраваў свайму турэцкаму калегу Мэўлюту Чавушаглу спачуваньні.
Увечары 28 чэрвеня ў аэрапорце адбыліся два выбухі. Паводле апошніх зьвестак, колькасьць загінулых у выніку тэракту ў аэрапорце Стамбула складае больш за 40 чалавек.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт