Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы за чэрвень дэфляцыя склала 0,8%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.06.2016 15:01
Дэфляцыя – павышэньне пакупніцкай здольнасьці мясцовай валюты, што выяўляецца ў зьніжэньні індэксу коштаў.
Simon Cunningham/flickr.com

У чэрвені ў Польшчы назіралася дэфляцыя. Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны паведаміла, што ў шостым месяцы году цэны ўпалі на 0,8% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2015 года. Акрамя таго, цэны на тавары ў чэрвені былі на 0,4% меншымі ў параўнаньні з траўнем 2016 года.

Дэфляцыя (ад па-латыні: deflatio – здзьмухваньне) – павышэньне пакупніцкай здольнасьці мясцовай валюты, што выяўляецца ў зьніжэньні індэксу коштаў. Па сутнасьці, дэфляцыя – гэта інфляцыя з адмоўнымі тэмпамі росту коштаў. Аднак па шэрагу чыньнікаў расцэньваецца як меней спрыяльны фактар чым інфляцыя.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт