Logo Polskiego Radia
Print

На польска-ўкраінскіх КПП уведзены новыя правілы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2016 11:02
Гэта павінна спрасьціць пілігрымам, якія накіроўваюцца на Сусьветныя дні моладзі, перасячэньне мяжы.
radyjo.net

На польска-ўкраінскіх памежных пераходах у Будомежы, Карчове, Мэдыцы й Кросьценка зь сёньняшняга дня ўведзеныя новыя правілы перамяшчэньня. Гэта павінна спрасьціць пілігрымам, якія накіроўваюцца на Сусьветныя дні моладзі, перасячэньне мяжы.

Да канца ліпеня для іх будуць выдзеленыя асобныя пасы руху ў абодвух напрамках, як для пілігрымаў, якія едуць аўтамабілямі, так і для аўтобусаў. У Мэдыцы новыя прынцыпы перамяшчэньня тычацца таксама пешаходаў. Пасы руху будуць пазначаныя пры дапамозе электронных табліц. На ўсіх названых пераходах таксама будуць дадатковыя акенцы для праверкі дакумэнтаў. Акрамя гэтага дамоўлена, што ўкраінскі бок увядзе падобныя спрашчэньні на сваім баку.

Памежная варта нагадвае, каб транспартныя сродкі пазначаць сымбалем Сусьветных дзён моладзі. Памежнікі таксама зладзяць мабільныя патрулі ў памежнай зоне, каб спрасьціць пілігрымам безаварыйны ўезд на тэрыторыю КПП.

Чаргу й час перасячэньня мяжы можа праверыць на старонцы www.granica.gov.pl.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт