Logo Polskiego Radia
Print

Індыя: над Бэнгальскім залівам зьнікнуў самалёт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.07.2016 16:39
Самалёт індыйскіх паветраных сіл зьнікнуў з радараў неўзабаве пасьля старту.
Wikipedia/By Zahpo75/Domena publiczna

У раёне Бэнгальскага заліву над Індыйскім акіянам зьнікнуў ваенны самалёт з 29 асобамі на борце. Самалёт індыйскіх паветраных сіл зьнікнуў з радараў неўзабаве пасьля старту.

Транспартны самалёт расейскай вытворчасьці Антонаў AN-32 накіроўваўся з гораду Мадрас у паўднёвай частцы краіны ў горад Порт-Блэр, разьмешчаны на архіпэлазе Андаманскіх і Нікабарскіх выспаў. На пошук накіраваліся ваенны марскі флот і авіяслужбы. Як адзначае прэс-сакратар індыйскіх паветраных сіл, самалёт выконваў звычайны транспартны рэйс.

Індыйскае войска, якое складаецца пераважна з самалётаў расейскай вытворчасьці, мае ў наяўнасьці 100 транспартных самалётаў Антонаў AN-32. Самалёты гэтага тыпу часта крытыкуюць, калі гаворка ідзе пра бясьпеку. У адной з найвялікшых авіякастрофаў з удзелам Антонава AN-32 у Індыі ў 1999 годзе загінула 20 пасажыраў і тры цывільныя асобы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт