Logo Polskiego Radia
Print

МУС хоча ліквідаваць шыльды ў гонар функцыянэраў Службы бясьпекі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.07.2016 17:25
У Польшчы на тэрыторыі паліцыйных будынкаў ёсьць прынамсі 36 такіх сымбаляў.
Аўтамабіль Alfa Romeo 159 дарожнай паліцыі Польшчы Аўтамабіль Alfa Romeo 159 дарожнай паліцыі Польшчы roovuu/flickr.com

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі хоча зьняцьця з паліцэйскіх будынкаў шыльды ў гонар функцыянэраў Службы бясьпекі й міліцыянтаў, якія былі ўшанаваныя за дзейнасьць на карысьць улад ПНР. У цэлай Польшчы ёсьць прынамсі некалькі дзясяткаў такіх сымбаляў, акрамя шыльдаў ёсьць таксама помнікі й абэліскі.

«Гэтыя сымбалі – гэта ўвекавечаньне чагосьці, што пярэчыць нашай дзяржаўнай пазыцыі, пачуцьцю нацыянальнай годнасьці й каштоўнасьці, якой зьяўляецца незалежнасьць. Таму іх неабходна выдаліць з грамадзкай прасторы. Іх разьмяшчэньне ў публічнай прасторы мае антыпатрыятычны й антыадукацыйны характар», – кажа віцэ-міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яраслаў Зяліньскі.

На тэрыторыі паліцыйных будынкаў ёсьць прынамсі 36 такіх сымбаляў – 18 шыльдаў, 1 помнік і 1 абэліск, якія кваліфікуюцца да ліквідацыі. Астатнія патрабуюць дасьледаваньняў і аналізу, паколькі іх зьмест неадназначны – дадаў віцэ-міністар Зяліньскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт