Logo Polskiego Radia
Print

Пад Беластокам адкрылася «Басовішча-2016»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.07.2016 10:58
Перад гасьцямі фэстывалю музыкі маладой Беларусі выступаюць гурты «Крамбамбуля», «Дзецюкі» і Brutto.

22 ліпеня пад мястэчкам Гарадок на Беласточчыне пачаўся фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2016». На адкрыцьці фэстывалю выступілі вядомыя беларускія гурты Re1ikt, «Крамбамбуля» і «Дзецюкі».

На другі дзень арганізатары фэстывалюзладзяць прагляд беларускіх мультфільмаў, спартыўныя спаборніцтвы ўдзельнікаў фэстывалю ды тэатральныя заняткі.

У другой палове дня будзе агучана імя пераможцы конкурсу маладых выканаўцаў. Затым на сцэне выступяць мэтры беларускага року – гурты :Б:Н: і Znich. Галоўнай зоркай праграмы другога дня фэстывалю стане гурт Brutto.

А перад самымі канцэртамі арганізатары запрашаюць на прэм’еру фільма «Басовішча» – паведамляе «Радыё Рацыя»

racyja.com/ап


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт