Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве праходзіць Фэстываль народаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.07.2016 16:35
Удзел ва ўрачыстасьцях прымаюць каля 15 тысячаў каталіцкіх паломнікаў з больш як дзесятка краінаў.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFoto: PAP/Piotr Wittman

У рамках Міжнародных дзён моладзі ў Варшаве на тэрыторыі Варшаўска-праскай дыяцэзіі праходзіць Фэстываль народаў. Гэтая падзея зьяўляецца пралёгам да галоўных сьвяткаваньняў Міжнародных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве.

Хрысьціянскі фэстываль, у якім удзельнічаюць маладыя пілігрымы з дзесяткаў краін сьвету, пачаўся з міжнароднага карагоду паломнікаў. Каб пазнаёміць аднагодкаў з культурамі сваіх краінаў, групы паломнікаў падрыхтавалі мастацкія выступы. Госьці Варшавы ўбачылі танцы з выспаў Ціхага акіяну, паўднёвакарэйскі балет і пачулі ўкраінскія песьні. А 17.00 моладзь прыняла ўдзел у сьвятой літургіі. А ўвечары для каталіцкай моладзі выступіў вядомы польскі гурт Maleo Reggae Rockers.

Удзел у сьвяткаваньні ў Варшаве прымае каля 15 тысячаў чалавек. Пасьля заканчэньня фэстывалю моладзь накіруецца ў Кракаў.

Сусьветныя дні моладзі – гэта міжнародная сустрэча маладых каталікоў, якая пройдзе ў Кракаве з 26 па 31 ліпеня. Перад пілігрымамі з усяго сьвету выступіць Папа рымскі Францішак.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт