Logo Polskiego Radia
Print

Кракаў прымае моладзь і чакае Папу рымскага

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.07.2016 15:13
Старажытны польскі Кракаў госьціць удзельнікаў Сусьветных дзён моладзі.
Кракаў
Кракаў pixabay.com/Public Domain CC0

У Кракаве працягваюцца мерапрыемствы з нагоды Сусьветных дзён моладзі (СДМ). Сёньня каталіцкія біскупы традыцыйна правядуць першыя катэхезы.
Падчас СДМ катэхезы будуць прапаведвацца на розных мовах: ангельскай, францускай, нямецкай, харвацкай і армянскай.

У сувязі з прылётам на мерапрыемства папы рымскага Францішка ў Кракаве былі ўведзеныя пэўныя абмежаваньні руху й кантрольна-прапускныя пункты. Пры гэтым сам горад быў падзелены на чатыры спэцыяльныя сэктары. У двух раёнах горада – Блоне (Błonie) і Лагеўнікі (Łagiewniki) – цалкам забаранілі рух транспарту, а ў іншыя можна ўехаць выключна на падставе спэцыяльнага пропуска. Акрамя таго, частка вуліц цалкам перакрытая.

Варта заўважыць, што польскі чыгуначны перавозчык Koleje Śląskie запусьціў дадатковыя рэйсы, дзякуючы якім паломнікі змогуць дабрацца на заўтрашнюю сустрэчу з папам у Чэнстахову (Częstochowа).

Тэма Сусьветных дзён моладзі таксама зьяўляецца актуальнай у замежных СМІ. Так, гішпанская друк паведамляе, што маладыя людзі з 187 краін прыехалі ў Кракаў на сустрэчу з Францішкам. Гішпанскія СМІ таксама падкрэсьліваюць, што СДМ у Польшчы нагадвае аб каталіцкім годзе дабрачыннасьці, эвангелізацыі й аб эўрапейскай самасьвядомасьці.

кд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт