Logo Polskiego Radia
Print

Польскі студэнт перамог у прэстыжным міжнародным конкурсе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2016 17:24
Польскі студэнт стварыў праект інавацыйнай сыстэмы, якая аптымізуе дарожны рух і дазваляе аднаўляць энэргію ў транспарце.
Photo: pixabay.com

Студэнт Сілескага палітэхнічнага ўнівэрсытэту Артур Зомбчык стаў пераможцам конкурсу ThinkGoodMobility Challenge. Кожны з удзельнікаў павінен быў прадставіць ідэю па рацыяналізацыі транспарту праз 10 гадоў. Польскі студэнт стварыў праект інавацыйнай сыстэмы, якая аптымізуе дарожны рух і дазваляе аднаўляць энэргію ў транспарце.

Як тлумачыць Артур Зомбчык, інавацыйнасьць яго ідэі заключаецца ў магчымасьці аднаўленьня ўсіх форм энэргіі: цеплавой, кінэтычнай і энэргіі дэфармацыі. У спалучэньні з інтэлігентнай інфарматыўнай сыстэмай, у якой зарэгістраваныя ўсе ўдзельнікі руху, яна аптымізуе дарожны рух і дазваляе аднаўляць энэргію ў іншым транспарце.

У конкурсе ўдзельнічалі 73 працы з цэлай Эўропы. Чальцамі журы былі спэцыялісты з транспартнай галіны й навукоўцы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт