Logo Polskiego Radia
Print

Усё часьцей мігранты ў Польшчу трапляюць зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.08.2016 17:02
Большасьць зь іх складаюць чачэнцы.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain CC0

Расьце колькасьць мігрантаў, якія ў Эўразьвяз трапляюць праз тэрыторыю Беларусі. Зь Берасьце яны едуць цягніком у польскі Тэрэспаль і там просяць прытулак. Нямецкая тэлевізія Deutsche Welle прааналізавала новы шлях уцекачоў. Журналісты зьвярнулі ўвагу, што чыгункай можна хутка й нядорага прыехаць зь Беларусі на першы вакзал на тэрыторыі ЭЗ, то бок у Тэрэспаль.

Яшчэ нядаўна цягнік на трасе налічваў 3-4 вагоны, цяпер іх 8. Больш за палову квіткоў выкупляюць прыежджыя з Каўказу й былых савецкіх рэспублік у Цэнтральнай Азіі.

Беларуская памежная служба адзначае, што папулярнасьць гэтай трасы расьце. У першым паўгодзьдзі агулам было 3,6 млн перасячэньняў мяжы. Пры гэты мяняецца прапорцыя пасажыраў. Зьмяншаецца колькасьць чаўнакоў, а расьце наплыў мігрантаў, якія хочуць трапіць у ЭЗ.

У пэрыяд студзень-чэрвень польскую мяжу ў Тэрэспалі перасякло 17 тысяч чалавек, якіх можна лічыць уцекачамі. Большасьць зь іх – чачэнцы.

Deutsche Welle/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт