Logo Polskiego Radia
Print

Зацягваецца стварэньне тэрытарыяльнай абароны Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.08.2016 12:59
Усё залежыць ад таго, ці міністар фінансаў адобрыць пляны Міністэрства абароны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Нядаўна міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч урачыста аб’явіў пра стварэньне аддзелаў тэрытарыяльнай абароны – нагадвае «Dziennik Gazeta Prawna». Нягледзячы на словы міністра, хутка такая добраахвотная армія ня будзе створаная. Вайсковыя камэндатуры адсылаюць зь нічым жадаючых уступіць у шэрагі адзінак тэрытарыяльнай абароны, паколькі няма адпаведных распараджэньняў з боку дзяржаўных органаў.

«Набор пачнецца, калі ўрад адобрыць нашы юрыдычныя працэдуры, а Сэйм прыме адпаведны закон. Мы прадбачваем, што камплектацыя адзінак абароны пачнецца дзесьці пад канец кастрычніка», – заявіў выданьню прадстаўнік Мінабароны Гжэгаж Квасьняк (Grzegorz Kwaśniak).

Усё залежыць ад таго, ці міністар фінансаў адобрыць пляны Міністэрства абароны. Тым больш, што вайскоўцы хацелі б, каб у аддзелах тэрытарыяльнай абароны служыла 50 тыс. чалавек, хаця яшчэ нядаўна казалі толькі пра 35 тысяч.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт