Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік Мінабароны склікаў тэрміновую нараду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2016 14:23
Нарада зьвязана з абвешчанай у Расеі „праверкай стану баявой гатоўнасьці” арміі.
Photo: PAP/Radek Pietruszka

Як даведаўся партал niezalezna.pl па даручэньні міністра нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіча (Antoni Macierewicz) на тэрміновую нараду былі выкліканыя: начальнік апэратыўнага камандаваньня ўзброеных сіл, кіраўнік Службы ваеннай контрвыведкі й кіраўнік Службы ваеннай выведкі.

Нарада зьвязана з абвешчанай у Расеі „праверкай стану баявой гатоўнасьці” арміі.

Нагадаем, у сувязі з праверкай у стан поўнай баявой гатоўнасьці былі пастаўленыя расейскія войскі ў трох акругах і Паўночны флёт.

niezalezna.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт