Logo Polskiego Radia
Print

Сыстэма мэдычнай апекі ў Польшчы - неэфэктыўная

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.09.2016 14:43
Зьмены сытуацыі дамагаюцца агульнанацыянальныя прафсаюзы лекараў.
Foto: PAP/Tomasz Gzell

Гэта рэакцыя на дзейнасьць усіх міністраў аховы здароўя і ўрадаў. Узровень расчараваньня і незадаволенасьці такі, што настаў час, калі ўсе хочуць сказаць: Досыць!, - патлумачыў прадстаўнік Нацыянальнага прафсаюза лекараў Юльян Врубэль.

У суботу ў Варшаве пачалася маніфэстацыя прадстаўнікоў лекарскіх прафсаюзаў пад лёзунгам "Здароўе Плюс". Гэта першая сумесная дэманстрацыя дзевяці агульнанацыянальных прафсаюзаў, якія прадстаўляюць практычна ўсе мэдычныя прафэсіі. Да пратэсту далучыліся лекары, стаматолягі, мэдсёстры, акушэркі, фэльчары, фізіятэрапэўты, тэхнікі, ратаўнікі ды іншыя. Асноўны пастулят пратэстоўцаў - павелічэньне выдаткаў на ахову здароўя.

Гаворка ідзе аб павелічэньне на 50 адсоткаў. Гэта ня так ужо шмат. У дакладзе краін OECD зазначаецца, што эўрапейскія краіны выдаюць на ахову здароўя ў сярэднім 3,4 тысячы даляраў у год на чалавека. У Польшчы толькі 1,5 тысячы даляраў. Польская сыстэма патрабуе зьмен, бо яна неэфэктыўная ды марнуе грошы - кажуць прадстаўнікі прафсаюзаў.

Апроч фінансаваньня, мэдыкі дамагаюцца скарачэньня бюракратыі, калі мэдычны пэрсанал завалены папяровай працай. Каб прыняць пацыента мэдсястра павінна запоўніць 6 фармуляраў. Гэтым павінна займацца адміністрацыя, заяўляюць прафсаюзы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт