Logo Polskiego Radia
Print

Беспрацоўе ў Польшчы на самым нізкім узроўні

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.09.2016 17:14
Далейшае зьніжэньне практычна немагчымае.
pixabay.com/Public Domain/CC0

8,5% - такі быў узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў жніўні ў Польшчы.

Беспрацоўе падала шэсьць месяцаў запар. Гэта зьвязана з тым, што ў першай палове гэтага года працадаўцы стварылі каля 360 тысяч новых працоўных месцаў.

Аднак разам з канцом курортнага сэзону дынаміка паляпшэньня сытуацыі на рынку працы пачала запавольвацца.

Эканамісты зазначаюць, што Польшча трапіла ў тупік, паколькі далейшае скарачэньне беспрацоўя абмежавана ўзроўнем эканамічнай актыўнасьці палякаў і структурай занятасьці.

Справа ў тым, што амаль 60% беспрацоўных у Польшчы, а гэта блізу 800 тысяч чалавек, стала не працуе. Вярнуць іх на рынак працы значна складаней, чым у выпадку людзей, якія не працуюць некалькі тыдняў ці некалькі месяцаў.

Гэта істотна абмяжоўвае магчымасьць далейшага зьніжэньня беспрацоўя.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт