Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачаўся "Тыдзень забароненых кніг"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.09.2016 14:27
Адбываецца, між іншым, выстава кніжак, якія былі забароненыя калісьці па розных прычынах.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы пачынаецца сёньня «Тыдзень забароненых кніг». Падчас гэтай грамадзкай акцыі кнігарні і бібліятэкі зьвяртаюць увагу на пытаньне межаў свабоды і праблему цэнзуры.

«З гэтае нагоды мы падрыхтавалі адмысловую выставу кніжак, якія калісьці былі забароненыя па розных прычынах – грамадзкіх, палітычных, культурных. Такім чынам мы хочам зацікавіць чытачоў гістарычнай тэматыкай і заахвоціць больш чытаць», – адзначае дырэктар публічнай бібліятэкі ў Новым Сончу Барбара Паўлік.

Тыдзень забароненых кніг працягнецца да 1 кастрычніка. Ідэя ладзіць такія акцыі нарадзілася ў ЗША, яна зьвязаная з першай папраўкай амэрыканскай канстытуцыі, у якой гаворыцца пра свабоду слова.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт