Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы скардзяцца на ксэнафобскія паводзіны палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2016 15:01
У Варшаве праходзіць канфэрэнцыя прадстаўнікоў украінскіх арганізацый у Польшчы.
Photo:Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/flickr.com/Commercial use allowed

Украінцы ў Польшчы ўсё часьцей скардзяцца на выпадкі ксэнафобскіх паводзінаў палякаў. Паводле прадстаўнікоў украінскіх арганізацыяў у Польшчы, якія сабраліся ў Варшаве на двухдзённай канфэрэнцыі, гэта патрабуе рашучай рэакцыі дзяржаўных уладаў, большай інтэграцыі ўкраінцаў з польскім грамадзтвам і дапамогі з боку іншых няўрадавых арганізацыяў.

Украінцы скардзяцца ў асноўным на прыдзіркі й лаянку, але з пачатку году таксама было зарэгістравана некалькі выпадкаў фізычнай агрэсіі ў дачыненьні да іх.

Паводле ўдзельнікаў канфэрэнцыі, памяншэньню ксэнафобскіх настрояў павінна паспрыяць лепшае знаёмства паміж палякамі і ўкраінцамі.

Кіраўнік Саюза ўкраінцаў у Польшчы Пётр Тыма лічыць, што ўкраінцы даволі добра інтэгруюцца з палякамі - дзейнічаюць у студэнцкіх арганізацыях і гуртах, а таксама ўдзельнічаюць у культурных мерапрыемствах у буйных гарадах, напрыклад, сумесна арганізуюць канцэрты, фэстывалі, паказы фільмаў.

Колькасьць украінцаў, якія пражываюць у Польшчы, ацэньваецца ў 800 тысяч чалавек. Большасьць зь іх вучыцца або працуе, у тым ліку, выконваючы працу, якая сярод палякаў не карыстаецца асаблівым зацікаўленьнем.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт