Logo Polskiego Radia
Print

Сем тон рэчаў сабралі на Падкарпацьці для палякаў зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2016 16:00
У акцыі прыняло ўдзел амаль трыста чалавек, пераважна вучні й настаўнікі з Лежайска й навакольных мясцовасьцяў.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFot: Polskie Radio Rzeszów/Iwona Piętak

Каля сямі тон рэчаў для палякаў ва Ўкраіне й Беларусі сабралі валянтэры акцыі «Палякі суайчыньнікам». Збор рэчаў і прадуктаў харчаваньня арганізаваў Клюб Таварыства сяброў Львова і паўднёва-ўсходніх Крэсаў у Лежайску на Падкарпацьці.

Як падкрэсьлівае каардынатар акцыі Мар’ян Маткоўскі, палякі з Украіны адчуваюць наступствы палітычна-эканамічнай сытуацыі ў краіне.

М. Маткоўскі: Гэта велізарныя камунальныя паслугі, высокія цэны на прадукты. Гэта рост цэн, складаная эканамічная сытуацыя, нестабільная палітычная сытуацыя прычыніліся да таго, што ўзровень беднасьці вельмі моцна там вырас за апошнія два гады.

У акцыі прыняло ўдзел амаль трыста чалавек, пераважна вучні й настаўнікі з Лежайска й навакольных мясцовасьцяў. Сабраныя рэчы яшчэ перад Калядамі будуць перавезеныя палякам ва Ўкраіне й Беларусі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт