Logo Polskiego Radia
Print

Банкі ў Польшчы абвaстраюць правілы па выдзяленьнi крэдытаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.12.2016 07:31
Цяпер абавязковы ўласны капітал складае 15% ад агульнага кошту нерухомасьці.
Photo: GotCredit/flickr.com/Commercial use allowed

З 2017 году, каб атрымаць банкаўскі крэдыт, трэба будзе мець уласны капітал у памеры 20% кошту нерухомай маёмасьці. Нагадаем, цяпер абавязковы ўласны капітал складае 15% ад кошту нерухомасьці.

З будучага году, у адпаведнасьці з рэкамэндацыяй Камісіі па фінансавым наглядзе, банкі змогуць выдзяляць гіпатэчныя крэдыты ў памеры да 80 працэнтаў ад кошту маёмасьці.

Старшыня Асацыяцыі польскіх банкаў Кшыштаф Петрашкевіч (Krzysztof Pietraszkiewicz) нагадвае, што кожны раз пры ўвядзеньні новых парогаў назіралася невялікае зьмяншэньне колькасьці гіпатэчных крэдытаў.

У ацэнцы экспэрта, абавязковы 20-працэнтны ўласны ўклад высокі й ён сапраўды патрабуе мабілізацыі кліентаў. „Цяпер сем'і й асобы, якія прэтэндуюць на атрыманьне крэдыту, павінны сабраць адпаведныя грошы”, - дадаў ён.

Кшыштаф Петрашкевіч: Тым ня менш, з пункту гледжаньня бясьпекі банку, які выдзяляе гіпатэчныя крэдыты на базе грашовых укладаў сваіх кліентаў, згаданыя 20% зьяўляюцца значным узроўнем забесьпячэньня крэдыту.

З 2014 году ў Польшчы паступова павялічваецца абавязковы ўласны ўклад пры атрыманьні гіпатэчнага крэдыту на пакупку нерухомай маёмасьці. Гэткая мера была ўведзеная з мэтай павышэньня бясьпекі пазычальнікаў і крэдытораў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт