Logo Polskiego Radia
Print

Сытуацыя са смогам у Польшчы вяртаецца да нормы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2017 14:02
На гэта перш за ўсё ўплывае зьмена надвор’я: пацяпленьне й моцны вецер.
Photo: PAP/Tomasz Gzell

Высокая канцэнтрацыя шкодных рэчываў у паветры ўвесь час утрымліваецца ў Сылезіі, Малапольшчы і ў Сьвентакшыскім ваяводзтве. Аднак з учарашняга дня сытуацыя палепшылася ў цэнтры краіны. У Варшаве вымяральная станцыя паведамляе пра значна лепшыя вынікі, чым некалькі дзён таму.

Цягам апошніх сутак рэкамэндацыі не выходзіць з дому былі агучаныя ў 5 гарадах. Найгоршая сытуацыя назіралася ў гарадах Рыбнік (Rybnik) й Забжэ (Zabrze) на поўдні Польшчы.

Барбара Точка (Barbara Toczko) з Галоўнай інспэкцыі па ахове навакольнага асяродзьдзя кажа, што паляпшэньне чакаецца ў сувязі са зьменай надвор'я, то бок пацяпленьнем і моцным ветрам.

Намесьнік міністра разьвіцьця Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) кажа, што ўрад працуе над пакетам рашэньняў па барацьбе са смогам, але дадае, што ўпершыню трэба пераканаць людзей у важнасьці гэтай праблемы. Паводле яе, многія палякі не разумеюць, што на якасьць іх жыцьця ўплывае тое, што яны спальваюць у печках і кацельнях.

Польскія ўлады абяцаюць увесьці з будучага году правілы, якія павінны палепшыць сытуацыю. Перш за ўсё яны будуць адносіцца да якасьці катлоў і паліва.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт