Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы абмяркуе пляны паляпшэньня бізнэс-клімату

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 22.01.2017 14:41
Бэата Шыдла сустрэнецца з кіраўнікамі міністэрства разьвіцьця й міністэрства фінансаў.
Прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.Прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.Photo: PAP/Piotr Polak

Польскі прэм’ер Бэата Шыдла намерана правесьці агляд міністэрства разьвіцьця і міністэрства фінансаў. Галава польскага ўраду працягвае сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў, мэта якіх – ацаніць іх дзейнасьць і вызначыць далейшыя пляны працы. З прадстаўнікамі міністэрства разьвіцьця Бэата Шыдла будзе размаўляць наконт таго, як палепшыць умовы для вядзеньня бізнэсу.

Агляд міністэрстваў пачаўся ў сераду і будзе працягвацца два тыдні. Бэата Шыдла ўжо сустрэлася з кіраўнікамі мінсітэрства абароны, міністэрства ўнутраных справаў, міністэрства аховы здароўя, юстыцыі, а таксама з каардынатарам спэцслужбаў. Міністры прадставілі кіраўніцы ўраду пляны сваёй дзейнасьці на 2017 год.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт