Logo Polskiego Radia
Print

Назва "польскія канцлягеры" абражае палякаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2017 10:54
Называньне «польскім канцлягерам» цэнтраў перасьледу палякаў камуністамі зьяўляецца абразай польскага народу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Называньне «польскім канцлягерам» цэнтраў перасьледу палякаў камуністамі зьяўляецца такой жа абразай польскага народу, як ужываньне гэтага акрэсьленьня ў дачыненьні да нямецкіх лягераў сьмерці на тэрыторыі Польшчы – заяўляе арганізацыя «Reduta Dobrego Imienia», якая займаецца выпраўленьнем несапраўднай інфармацыі пра гісторыю Польшчы, асабліва падчас і пасьля Другой сусьветнай вайны.

Заява арганізацыі тычыцца кнігі Марка Лушчыны «Малое злачынства – польскія канцлягеры». У выданьні ідзе гаворка пра камуністычныя лягеры працы на тэрыторыі акупаванай саветамі Польшчы.

Паводле «Redutу Dobrego Imienia» назва «польскія канцлягеры» ў дачыненьні да месцаў перасьледу польскіх грамадзян камуністычным рэжымам зьяўляецца абразай. Таксама зазначаецца, што кніга паявілася ў моманце, калі грамадзтва мае дачыненьне са скандальнымі паводзінамі нямецкай тэлевізіі ZDF, якая не належным чынам перапрасіла вязьня Аўшвіц-Біркэнаў за выкарыстаньне назвы «польскі канцлягер».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт