Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы скарачаецца колькасьць манахіняў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 26.01.2017 19:05
Сярэднестатыстычная манашка мае 54 гады.
pixabay.com

Лічба манашак у Польшчы паволі, але зьмяншаецца – паведаміла старшыня Канфэрэнцыі кіраўнічак жаночых кляштараў сястра Вераніка Сулеўска ў Варшаве на сустрэчы, арганізаванай з нагоды надыходзячага Дня сьвятара.

Як заявіла сястра Вераніка, скараецца колькасьць жанчынаў, якія жадаюць пайсьці ў манахіні. Манаская супольнасьць старэе. Сярэднестатыстычная манашка ў Польшчы цяпер мае 54 гады.

У Польшчы налічваецца каля 35 тысячаў кансэкраваных асобаў – сьвятароў і манахаў. Манахаў сярод іх 12300.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт