Logo Polskiego Radia
Print

У пастарунку паліцыі ў польскай Кладаве адбыўся выбух

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2017 16:13
Выкліканыя выбухам зьнішчэньні маюць сур’ёзны характар, ніводзін супрацоўнік не пацярпеў.
PAP/Tomasz Wojtasik

Учора позьнім вечарам адбыўся выбух на пастарунку паліцыі ў Кладаве ў Вялікапольскім ваяводзтве на захадзе Польшчы. Ніхто не пацярпеў, дапамога мэдыкаў не была патрэбная.

Выкліканыя выбухам зьнішчэньні маюць сур’ёзны характар. “Зьнішчаны быў выключна хол, дастаткова сур’ёзна, аднак зьнішчэньне не пагражае цэласнасьці будынку”, - паведамілі ў прэс-службе.

Віноўнік выбуху невядомы. Невядомы таксама выбуховы матэрыял, які быў у бомбе. Паліцыя сабрала шэраг матэрыялаў, якія будуць прааналізаваныя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт