Logo Polskiego Radia
Print

Варшава хацела б закончыць польска-ўкраінскія гістарычныя спрэчкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.02.2017 17:58
«Мы хочам весьці дыялёг з дэпутатамі ўкраінскага парлямэнту аб супрацоўніцтве ў галіне гістарычнай палітыкі».
othervision.info

«Мы хочам весьці дыялёг з дэпутатамі ўкраінскага парлямэнту аб супрацоўніцтве ў галіне гістарычнай палітыкі, хочам скончыць спрэчкі й высьветліць непаразуменьні», – сказаў на брыфінгу ў Сэйме намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Ян Дзядзічак.

У Сэйме Польшчы праходзіць шэраг сустрэч з удзелам 11 дэпутатаў з розных фракцый украінскага парлямэнту, якія ўваходзяць у польска-ўкраінскую міжпарлямэнцкую групу. З дэлегацыяй украінска-польскай групы дружбы сустрэўся віцэ-сьпікер Сэйма Рышард Тарлецкі (кіруючая партыя «Права й справядлівасьць»). Размова была праведзеная на тэму анэксіі Крыму й гістарычных пытаньняў. Дарэчы, Рышард Тарлецкі зьяўляецца прафэсарам гісторыі.

Дэпутаты Сэйма падкрэсьлівалі пра польскую падтрымку Ўкраіны ў яе барацьбе з расейскай агрэсіяй. Гаворка ішла таксама пра ролю падпісанай нядаўна польска-ўкраінскай дамовы аб ваенным супрацоўніцтве. На думку прадстаўнікоў польскага парлямэнту, супрацоўніцтва з Украінай разьвіваецца ў многіх галінах, што паслужыць збліжэньню абедзьвюх дзяржаў.

із/ар/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт