Logo Polskiego Radia
Print

Ксёндз папрасіў вывесьці з касьцёла дзіця, якое плакала

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.02.2017 17:00
Некалькі бацькоў забралі сваіх дзяцей і выйшлі з храма.
Photo: pixabay.com

Прыхажане з мясцовасьці Алясьніца абураныя паводзінамі ксяндза, які загадаў вывесьці з Касьцёла дзіця, якое плакала. Сьвятар не пагаджаецца з абвінавачаньнямі.

Здарэньне адбылося падчас нядзельнай Імшы для дзяцей у парафіі ў Алясьніцы. Падчас казаньня ксёндз папрасіў вывесьці з касьцёла аднаго з дзяцей, паколькі яму перашкаджаў яго плач. Пасьля гэтых слоў з храма выйшла некалькі бацькоў. «Гэта не было сказана напрамую да канкрэтнай асобы, таму значная частка прысутных, дзеці якіх не захоўваліся ціха, адчулі сябе нязручна», – расказвае «Ўроцлаўскай газэце» адна з парафіянак.

Пробашч парафіі прызнае, што такая сытуацыя здарылася, аднак тлумачыць, што гаворка ішла пра канкрэтнае дзіця, якое бегала па касьцёле, а яго просьба была культурнай і не была «выбухам агрэсіі».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт