Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла з панядзелку вяртаецца на працу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.02.2017 15:37
Кіраўнічка польскага ўраду трапіла ў аўтамабільную аварыю ў пятніцу, 10 лютага, у горадзе Асьвенцым.
Прэм'ер-міністар Бэата Шыдла й прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк.Прэм'ер-міністар Бэата Шыдла й прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк.Photo: PAP/Jakub Kamiński

Прэм'ер-міністар Бэата Шыдла пасьля выхаду са шпіталя кожны дзень адчувае сябе лепш і хутчэй за ўсё з панядзелку вернецца на працу, паведаміў прэс-сакратар ураду.

Рафал Бахэнэк (Rafał Bochenek) таксама паведаміў, што ў аўторак кіраўнічка польскага ўраду будзе ачольваць паседжаньне Рады міністраў, а пазьней сустрэнецца з журналістамі.

Прэс-сакратар польскага ўраду ад імя Бэаты Шыдла падзякаваў усім за
лісты й тэлефонныя званкі з пажаданьнямі хутчэйшага выздараўленьня.

У шпіталі застаўся яшчэ функцыянэр Бюро аховы ўраду, які таксама пацярпеў у ДТЗ.

Бэата Шыдла трапіла ў аўтамабільную аварыю ў пятніцу, 10 лютага, у горадзе Асьвенцым (Oświęcim) на поўдні краіны. Старшыня Кабінэту міністраў Польшчы накіроўвалася з Варшавы на выходныя да дому. На шляху аўтакалёны, якая перавозіла прэм’ера, нечакана зьявіўся невялікі легкавы Fiat. Пазьбягаючы сутыкненьня, кіроўца ўрадавай машыны зьвярнуў з трасы, у выніку чаго аўто з прэм’ерам урэзалася ў дрэва на абочыне.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт